Пра што чытаюць сённяшнія падлеткі? Мне ўспамінаецца цудоўная аповесць Уладзіміра Караткевіча «Лісце каштанаў». Дзеянне твора праходзіць у толькі што вызваленым ад нямецка-фашысцкіх акупантаў Кіеве.
У творы распавядаецца пра равеснікаў – бeлapyca, yкpaiнцaў, мaлдaвaнкi, нeмца і яўpэя. Яны ў cвae «чaтыpнaццaць-пятнaццaць-шacнaццaць гoд» цi тo пaд aкyпaцыяй, цi тo ў пapтызaнax, цi тo ў эвaкyaцыi дoбpa звeдaлi, штo тaкoe вaйнa.
Гepoi aпoвecцi вынoшвaюць зaдyмy ўцячы нa фpoнт. Алe тyды яны xoчyць тpaпiць з yлacнaй збpoяй. Taмy пaйшлi зa гopaд i пaчaлi aдкoпвaць y глыбoкiм яpы кyлямёты i вiнтoўкi, якiя пaкiнyў вopaг пpы aдcтyплeннi i зaмiнipaвaў гэтy тэpытopыю. Рaздaюццa выбyxi. З тыx пaдлeткaў тoлькi двoe зacтaлicя жывымi. Здapылacя гэтa тaды, кaлi aпaдaлa лicцe кaштaнaў. I тoй, xтo зacтaўcя жыць, зaўcёды ў гэты чac з гopыччy i жypбoй дyмae пpa cвaix тaк paнa зaгiнyўшыx cябpoў, пpa «знявeчaнae юнaцтвa».
Мне ўзгадаўся гэты твор, калі я трымаў у руках толькі што выдадзеную ў адным з мінскіх выдавецтваў кнігу Алеся Савіцкага «Карабін».
Гэты твор, які славуты наш пісьменнік, мой зямляк і старэйшы сябар не паспеў пры жыцці надрукаваць, вельмі сугучны аповесці Караткевіча. У ім таксама дзейнічаюць падлеткі ў акупаваным фашыстамі Полацку. І таксама шукаюць і знаходзяць зброю, з якой разам з дарослымі ідуць у бой.
У галоўным героі я ў многім пазнаю таго юнака, які ў чатырнаццаць гадоў уліўся ў рады народных мсціўцаў, быў партызанскім разведчыкам і падрыўніком. Хто, як ні Саша Савіцкі, перажыў тыя эпізоды, пра якія пасталелы Алесь Ануфрыевіч апісаў у аповесці.
Родныя і знаёмыя мне мясціны Падкасцельцы, Ксты, Баравуха, Экімань паўстаюць з твору яркімі карцінкамі.
Рукапіс аповесці захоўваўся ў кватэры Алеся Ануфрыевіча і, дзякуючы яго вернай спадарожніцы Людміле Барысаўне стала магчымым, каб ён стаў вось гэтай кнігай. Любоўна і крапатліва яна разбірала і захоўвала тое, што засталося ў архівах творцы, дзялілася гэтым з даследчыкамі і музейнымі работнікамі.
А выйшла яна вельмі своечасова. Менавіта сёння, калі падзеі Вялікай Айчыннай адыходзяць усё далей і абрастаюць, часам, рознымі трактоўкамі і развагамі, важна і жывое сведчанне ўдзельніка таго магутнага народнага супраціўлення ворагу-захопніку, і мастацкае адлюстраванне лёсу, думак і мар, палкіх жаданняў і шчырай любові юных патрыётаў сваёй Радзімы.
Беларуская літаратура заўсёды вялікую ўвагу надавала ваеннай тэме. Мележ, Быкаў, Адамовіч, Шамякін стварылі нямала цудоўных твораў, якія ўвайшлі ў залатую скарбонку нашага прыгожага пісьменства. Ды ў іх тврах у асноўным героямі былі дарослыя людзі, воіны, партызаны, мірныя жыхары.
Аповесць Савіцкага пра дзяцінства, апаленае вайной, пра шчырыя і часам наіўныя думкі і мары, і дарослую ўпартасць і смеласць, калі трэба змагацца з ворагам.
Безумоўна, сёння іншыя часы, і па іншаму складваецца жыццё равеснікаў яго герояў. І таксама іншыя кнігі, іншыя песні, іншыя цікавасці, бо за гэты час чалавецтва ўзбагацілася рознымі навуковымі і тэхнічнымі дасягненнямі, зусім іншы стаў дабрабыт, прыйшлі новыя куміры. Але і нешта страцілася ў гэтым сучасным віхуры ў юначых душах, тое, што жывіла і павінна жывіць думкі і розум, што выхоўвае высокія і шчырыя пачуцці да сваёй зямлі, уласнага народа.
Думаецца, што такія творы, пра якія я гаварыў, сёння патрэбны юным чытачам не менш, чым аповяды пра Гары Потара ці ўладальнікаў кольцаў.
Хацелася, каб аповесць Савіцкага, якая прыйшла да нас праз гады, паслужыла дастойным унёскам у чытацкія інтарэсы нашых маладых грамадзян.