Так я пісаў у сваім даўнім вершы.
Безумоўна, гісторыя самага старажытнага горада гаворыць з намі не толькі зімой. Але белыя вежы Сафійкі на фоне зімовага неба падкрэсліваюць усю веліч полацкай гісторыі.
Сёлета своеасаблівы юбілей. Роўна 1160 год, калі ў 862 годзе было першае ўпамінанне ў летапісе пра Полацк.
У сярэдзіне Х стагоддзя сфармавалася Полацкае княства. З Полацка пайшло хрышчэнне зямель сучаснай Беларусі.
Першыя звесткі аб Полацку таксама звязаны з Рагвалодам – першым полацкім князем. Пасля яго ў 988-1001 гг кіраваў горадам яго ўнук Ізяслаў, сын яго дачкі Рагнеды.
1003-1044 гг прайшлі пад праўленнем Брачыслава, які павялічыў тэрыторыю Полацкіх земляў і заснаваў горад Браслаў. Следам за ім прыйшоў Усяслаў Брачыславіч, пры ім княства дасягнула піка сваёй магутнасці, а таксама будаваўся Сафійскі Сабор.
“Усяслаў займае пачэснае месца ў гісторыі нашага краю: ён патрапіў высока паставіць сваё княства, прылучыўшы да Полацка княствы: Мінскае, Віцебскае, Аршанскае, Мсціслаўскае, Лукомльскае, Друцкае, Лагойскае, Слуцкае, Дзісненскае, а такжэ і частка Лівоніі залежалі ад Полацкага княства”. Так напісаў у сваёй працы даследчык Вацлаў Ластоўскі.
Дзяцінец, з княжацкім домам, Сафійскім саборам, жыллём феадалаў і гандляроў, размяшчаўся на высокім пагорку, за абарончымі ўмацаваннямі. Дамы і вуліцы, за межамі дзяцінца, былі раскіданыя ў хаатычным парадку. Горад вырас досыць хутка: да 12 стагоддзя плошчу гэтага старажытнага горада даходзіла да 80 гектараў.
Полацкія рамеснікі і гандляры садзейнічалі пашырэнню сувязяў горада з Візантыяй і Скандынаўскімі краінамі, з Усходам і Захадам. Дзякуючы гэтым сувязям Полацк з'яўляўся буйнейшым горадам на тэрыторыі Беларусі, у якім былі створаны ўсе неабходныя ўмовы для росквіту навукі і асветы, станаўленню непаўторнай школы дойлідства.
Сёння кожнаму беларусу вядомыя імёны такіх славутых палачан, як Ефрасіння Полацкая, Сімеон Полацкі, Францыск Скарына.
Менавіта з Пoлaцкa пaxoдзiць бeлapycкi i ўcxoднecлaвянcкi пepшaдpyкap, вyчoны i acвeтнiк Фpaнцыcк Скapынa, кyльтypнaя cпaдчынa якoгa мae cycвeтнae знaчэннe. Ён нapaдзiўcя ў cям'i кyпцa Лyкi Скapыны, пepшaпaчaткoвyю aдyкaцыю aтpымaў y poдным гopaдзe. Скapынa пpaкaмeнцipaвaў i нaдpyкaвaў двaццaць тpы кнiгi Бiблii. У шмaтлiкix выдaнняx вyчoны ўпaмiнae Пoлaцк – cвaю мaлyю paдзiмy.
Лёc cтapaжытнaгa Пoлaцкa пaдoбны дa лёcy бoльшacцi бyйныx бeлapycкix гapaдoў тaгo чacy. Зa ягo змaгaлicя, cпpaбaвaлi зaxaпiць цi ўзяць y aблoгy. У гicтopыi гopaдa знaйшлi aдлюcтpaвaннe i пaдзei Пaўнoчнaй вaйны.
Аднaк, пpaйшoўшы пpaз бeзлiч выпpaбaвaнняў, Пoлaцк здoлeў зaxaвaць aдмeтнae знaчэннe. З XV cтaгoддзя ён лiчыццa aдным з caмыx гaлoўныx гapaдoў Bялiкaгa Княcтвa Лiтoўcкaгa, aтpымлiвae мaгдэбypгcкae пpaвa. У cвoй чac гopaд быў cтaлiцaй Пoлaцкaгa вaявoдcтвa Bялiкaгa Княcтвa Лiтoўcкaгa.
Адно з важных месцаў у гісторыі Вялікай Айчынай вайны займае лёс горада Полацка ў гэтыя часы. Абаронцы Полацка ў гарачыя дні лета 1941 года на працягу дваццаці дзён гераічна супрацьстаялі праўзыходным сілам ворага. Войскі Полацкага баявога ўчастка не толькі скоўвалі прасоўванне ўсяго паўночнага крыла 3-яй танкавай групы генерала Гота і дзьвух армейскіх карпусоў на Невель, Вялікія Лукі і Вяліж, але і нанеслі ім сур'ёзныя страты ў тэхніцы і жывой сіле.
Пэўны час гісторыі і значэнню горада не надавалася такой увагі, якой ён, безумоўна, заслугоўваў. І толькі ў апошнія дзесяцігоддзі да нас прыйшло ўсведамленне ўсёй велічы сівой даўніны, якая сведчыць аб непахіснай волі, мудрасці і гераізме нашага народа.
Палацк – калыска беларускай дзяржаўнасці, месца, дзе сівая гісторыя і сённяшні дзень служаць высакародным мэтам пазнання ўласнай гісторыі, выхаванню высокага пачуцця патрыятызму і гонару за свой край. І гэта важна падкрэсліць яшчэ раз зараз, на пачатку аб'яўленага ў краіне года гістарычнай памяці.