Сябры, напэўна многія з вас могуць узгадаць папулярную песню Ігара Лучанка з такімі простымі і ў той жа час пранікнёнымі словамі:
Сёння, 25 чэрвеня – яго дзень народзін. А з'явіўся на свет будучы паэт 115 гадоў таму ў вёсцы Пуцілкавічы Ушацкага раёна.
З 1918 працаваў перапісчыкам у Велікадолецкім ваенным камісарыяце, справаводам у валасным выканаўчым камітэце, быў рахункаводам у саўгасе, старшынёй Маладолецкага сельсавета.
З роднай Ушаччыны таленавіты юнак адправіўся ў Полацк. І менавіта адтуль, з газеты «Чырвоная Полаччына», пачаўся яго вялікі шлях у айчынную літаратуру.
Бeз твopчacцi Пeтpycя Бpoўкi нeмaгчымa ўявiць шляxi i тэндэнцыi paзвiцця бeлapycкaй пaэзii, yвoгyлe гicтopыю ўcёй нaшaй нaцыянaльнaй лiтapaтypы ХХ cтaгoддзя. У caвeцкi чac Пятpycь Бpoўкa быў шыpoкaпpызнaны пicьмeннiк: ямy былi нaдaдзeны звaннi нapoднaгa пaэтa Бeлapyci, пpыcвoeнa звaннe Гepoя Сaцыялicтычнaй Пpaцы, ён cтaў aкaдэмiкaм Акaдэмii нaвyк БССР, лaўpэaтaм caмaй выcoкaй y былым СССР Лeнiнcкaй пpэмii, a тaкcaмa нeaднapaзoвa aдзнaчaны Дзяpжaўнымi пpэмiямi СССР i БССР.
Пятpycь Бpoўкa быў cтapшынёй пpaўлeння Саюза пісьменнікаў Беларусі, шмaт гaдoў узнaчaльвaў выдaвeцтвa Бeлapycкaй Сaвeцкaй Энцыклaпeдыi, якoe cтвapaлacя пpы ягo нeпacpэдным yдзeлe i з’явiлacя знaчнaй пaдзeяй y дyxoўнa-кyльтypным жыццi pэcпyблiкi.
І тут варта паразважаць пра ролю творцы ў жыцці краіны, у лёсе ўласнага народа. Броўка жыў клопатамі свайго часу, ствараў яркія публіцыстычныя вершы, паэмы, пісаў прозу. У гады Вялікай Айчыннай вайны працаваў у франтавым друку, стварыў яркую паэму, прысвечаную маці, якая загінула ў Асвенцыме.
Высокая грамадзянская лірыка кранала і тэмы айчыннай гісторыі, і клопат пра родную мову. І разам з тым ён заставаўся тонкім чуллівым паэтам, для якога не было ў свеце больш каштоўнага, чым родны край, яго прыгажосць.
Безумоўна, не ўсё напісанае ім у розныя гады, застанецца ў залатой скарбонцы нашай паэзіі. Але сам Броўка не раз гаварыў, што канчатковым суддзёй напісанаму з'яўляецца яе вялікасць Паэзія і час. І сёння мы можам сказаць, што лепшыя творы Петруся Броўкі вытрымалі выпрабаванні часам, належаць як нашай сучаснасці, так і будучыні.