Вы, напэўна, заўважылі, сябры, як патроху змяніліся фарбы лета: з'явілася лёгкае павуцінне на дрэвах, халаднейшымі сталі ночы, карацейшымі дні. Надыходзячы верасень нагадвае нам аб прыходзе восені. І не толькі.
Кожны год, калі прыходзіць верасень, прыкметна мяняюцца вуліцы гарадоў і паселішчаў: разам з першай асенняй лістотай на дрэвах, – морам букетаў у руках дзятвы, якія ідуць у школы, святочнымі строямі першакурснікаў, расчуленымі ад даўніх успамінаў тварамі сівых дзядуль і бабуль. Усе мы праходзілі праз першае верасня – сімвал ведаў, вучобы, незабыўнага сямейнага свята, якое аб'ядноўвае бацькоў, вучняў, настаўнікаў.
Настаўнік… Нельга, бадай, уявіць наш жыццёвы лёс без гэтай асобы, без першых урокаў чалавечай мудрасці, духоўнасці і патрыятызму, якія мы атрымалі ў школе.
А ў наш бурны няпросты час роля настаўніка яшчэ больш узрастае. Не толькі як выдатнага спецыяліста, які перадае веды, але і як сутворцы і выхавацеля грамадзяніна і патрыёта сваёй краіны.
Як вядома, грамадзянска-патрыятычнае выхаванне ўяўляе сабой мэтанакіраваны працэс фарміравання сацыяльна-каштоўнасных адносін да Радзімы, свайго народа, яго культуры, мовы, традыцый. Пра гэта шмат гаварылася на нядаўнім рэспубліканскім педагагічным савеце, які вызначыў асноўныя напрамкі развіцця айчыннай адукацыі.
І традыцыйны Дзень беларускага пісьменства, які праходзіць у пачатку верасня, таксама з’яўляецца важным унёскам ва ўсведамленне велічы і мудрасці ўласнага народа, пераемнасці духоўнай спадчыны і развіццю ўласнай культуры, захавані і памнажэнні нацыянальных традыцый.
І яшчэ адна важная падзея, якая чакае нас у верасні – дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. 17 верасня 1939 года. Гэты дзень стаў днём уз’яднання беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ва ўмовах Рыжскага мірнага дагавору.
Шырокія народныя масы, грамадскія рухі ЗаходняйБеларусі ў складзе Рэчы Паспалітай гарэлі жаданнем, каб родны народ злучыўся ў адзінай дзяржаве, якой была Савецкая Беларусь. Гэты вераснёўскі дзень стаў сапраўдным святам, бо скончыўся нацыянальны прыгнёт, які наладзілі для беларускага насельніцтва польскія ўлады.
Вось як пісаў тады паэт Павел Сушко:
Таму верасень заўсёды будзе асацыіравацца і з гэтай памятнай і лёсавызначальнай для нашага народа падзеяй.
А яшчэ – гэта прыгожы асенні месяц. Які навявае лірычны настрой, які нарадзіў радкі паэта Леаніда Дайнекі:
А мне застаецца пажадаць вам добрага настрою і плёну ў вашых справах на ўвесь верасень і наступныя месяцы.