Cёння, нават калі толькі павярхоўна праглядаць стужкі навін у сеціве, трэба запасціся цярпеннем і трываласцю. Зашкальваючая колькасць негатыву, плётак, простага глупства і бессаромнасці – такое некалькі дзесяткаў гадоў таму ўявіць было проста немагчыма. А сёння, на жаль, гэта трывалая прыкмета нашага штодзённага жыцця.
І вось бяда: як бы многія з нас не абураліся на гэта, не лаялі інтэрнэт, а рукі міжволі цягнуцца да клавіатуры камп'ютараў і экранаў мабільнікаў. Прычым, у гэтыя моманты рэальнае жыццё нібы застаецца недзе збоку. Паглядзіце на грамадскі транспарт у гадзіны «пік». Здаецца, па нагах могуць хадзіць, але ўнураныя ў свае смартфоны, пасажыры ні на што не звяртаюць увагі.
Нядаўна сам быў сведкам, калі малады чалавек у перапоўненым тралейбусе, седзячы на сядзенні для дзяцей і інвалідаў, паклаў свой заплечнік на крэсла побач, не звяртаючы ўвагі на заўвагі пажылых пасажыраў. Ён іх проста не чуў. А калі нехта абурана ўсё ж гучна гукнуў хлопца, у адказ, той, пачуўшы зварот не адразу, абвёў усіх адсутным позіркам,моўчкі ўбраў сумку і зноў унурыўся ў экран.
«Гэта яго справа» - мог бы нехта парыраваць у адказ, «у сучасным свеце галоўнае - свабода асобы». Пра гэтую «свабоду» той жа інтэрнэт, тэлебачанне, розныя сайты і тэлеграм-каналы трубяць штодзённа і штосекундна.І тычыцца гэта ўсяго – ад права хадзіць голым ці апранутым да важных падзей, якія закранаюць лёсы людзей і цэлых краін. І выліваецца гэта потым у бойкі і пагромы, масавыя злачынствы, тэрор і псіхічныя траўмы некаторых заўзятых карыстальнікаў падобных рэсурсаў.
Так матывы нядаўніх «стралкоў» з Казані і Пярмі цалкам выкладзены імі ў сацсетках, і, да іх мелі доступ не дзесяткі, сотні, і нават не тысячы людзей. І матывы гэтыя – ці не вынік тых жа самых каналаў, якія атручвалі душы такіх іх карыстальнікаў. Студэнты ў абодвух выпадках, якія зрабілі жахлівыя акцыі - не нейкія пачварныя адмарозкі, ішлі і забівалі ні ў чым не вінаватых сваіх равеснікаў, выкладчыкаў , дзяцей, усіх , хто трапляўся на іх крывавым шляху. І ніякіх іншых ідэй, акрамя нянавісці і пагарды да ўсяго чалавецтва па іх публічным прызнанні імі не рухала. А ідэі гэтыя фарміраваліся не без дапамогі таго ж інтэрнэта, дзе сёння вольна сябе пачуваюць самыя, здавалася б, непрымальныя нармальнымі людзьмі выказванні і думкі.
І справіцца з гэтым патокам не так і проста нават вялікімі намаганнямі сям’і, педагогаў, грамадства. Сёння ў сеціве гэтыя функцыі на сябе бяруць так званыя канапныя гуру - шматлікія блогеры. І любы карыстальнік з сярэдняй, а то і ніжэй адукацыяй і мізэрным кругаглядам абражае сусветна вядомыя аўтарытэты , са сваёй званіцы ацэньвае творы мастацтва і літаратуры, раздае рэцэпты сусветным лідэрам. Без павагі , аргументаў , без элементарнай логікі.
І спыніць ці абмежаваць гэты паток вельмі няпроста . Шмат хто з паважаных аўтарытэтаў пазбягае падобнага роду дыскусій . Забягаючы наперад, у адказ на пытанне , што ж тады рабіць , узгадаю папярэдні вопыт , якое выпрацавала чалавецтва на працягу стагоддзяў. І размова не пра цэнзуру, пра што адразу пачнуць папракаць апаненты , размова пра той маральны кодэкс, пра звычайную чалавечую мараль , пра тое, што нашы дзяды і бацькі ўнушалі нам з першых дзён жыцця.І я не паверу , што хто-небудзь з іх вучыў дзяцей ненавідзець сабе падобных, забіваць ні ў чым не вінаватых людзей, займацца вычварэнствам.
Гэтыя маральныя каноны дапамаглі ствараць шэдэўры сусветнага мастацтва, множыць прыклады сумленнасці, шчырасці, гераізму.І не выносіць на людскі суд бруд і смецце , пакінуўшы падобную “творчасць “ на платах ці грамадскіх туалетах, і то , гэта часам знішчаюць у час рамонту ці добраўпарадкавання.
Сёння пра падобны маральны кодэкс інтэрнэт-супольнасці кажуць многія . Пра гэта задумваюцца ў многіх дзяржавах. І гэта сведчыць пра актуальнасць праблемы, пра трывогу за духоўнае здароўе людзей.