У чалавека тры ўзросты: маладосць, сярэдні ўзрост і «Вы сёння цудоўна выглядаеце». Такую класіфікацыю зрабіў кардынал Фрэнсіс Спелман. Яго мужчынскі погляд адрасаваны жаночай прыгажосці. Жанчына старэе менавіта тады, калі перастае за сабой сачыць. Гэтыя ісціны працуюць не адну сотню гадоў.
Апошнім часам вядомыя дамы мод і мадэльныя агенцтвы ўсё часцей робяць стаўкі на прыгажунь элегантнага ўзросту. У трэндзе і нашы суайчынніцы. Дарэчы, прыгажосць беларускіх жанчын іншаземцы вылучаюць як адну з асаблівасцей нашай краіны. І доказ таму – госці «Сямейнай праграмы» – наведвальніцы Цэнтра актыўнага даўгалецця CВЯТЛАНА БАРЫКІНА, НАТАЛЛЯ ПРЫГОЖЫНСКАЯ і СВЯТЛАНА ЧАРНОВА.
Дамы элегантнага ўзросту пазнаёміліся на курсе мадэлінгу. І гэта менавіта той выпадак, калі сяброўства можа ўзнікаць ад адной іскры, і не толькі ў дзіцячым узросце.
Мы руйнуем стэрэатыпы наконт узросту, прыгажосці і сяброўства у «Сямейнай праграме» з АЛЕНАЙ ДЗЕМІДОВІЧ. Эфір за 25 кастрычніка ў 9-30.