Падзяліцца:
Сакавіцкая раніца ў кампаніі з опернай дзівай Марыяй Гулегінай! – «Галерэя», 7.03.2020 (аўдыё)
  • Перадача: Галерэя
  • Дата: 06.03.2020
Сакавіцкая раніца ў кампаніі з опернай дзівай Марыяй Гулегінай! – «Галерэя», 7.03.2020 (аўдыё)

Яе голас гучаў на самых прэстыжных сцэнах: Нью-Йёркскага тэатра «Метраполітэн-опера», міланскага «Ла Скала», лонданскага «Ковент-Гардэн», Венскай оперы, тэатраў Еўропы, Амерыкі, Азіі ды іншых...

Марыя Гулегіна нарадзілася ў Адэсе. Творчую кар’еру пачынала ў пачатку 80-х на сцэне Вялікага тэатра Беларусі. Кожнае яе выступленне было яркай і незабыўнай падзеяй. У 1987 спявачцы прысвоена званне заслужанай артысткі Беларускай ССР.

І вось праз 27 гадоў яна зноў на сцэне Вялікага тэатра Беларусі! Канцэрт назавуць гістарычным! А самыя яго эмацыянальныя моманты, калі спявачка выконвала на «біс» «Купалінку», «Авэ Марыя» ды іншыя, надоўга застануцца ў памяці. Як і сустрэча з журналістамі, на якой яна, абаяльная, кампанейская, нейкая, я б сказала, свая, расказвала пра свой дом і сям’ю, дзяцей і ўнукаў, пра люксембурскія грыбы, сабак і катоў, якіх у яе іх цэлая кампанія.

Але ж бадай што самыя кранальныя «ноткі» – пра сваю матулю…

Марыя Гулегіна ў аўтарскай праграме Валянціны Стэльмах «Галерэя» – 7 сакавіка ў 9-05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: