Падзяліцца:
Самолет Леонида Беды немецкие истребители били до окончания боекомплекта
  • Перадача: Героі Перамогі
  • Дата: 09.05.2022
Самолет Леонида Беды немецкие истребители били до окончания боекомплекта

77 гадоў захоўваецца памяць аб подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Павагу выклікае мужнасць і патрыятызм пакалення, якое змагло выстаяць і перамагчы. З кожным пасляваенным годам становіцца ўсе менш ветэранаў-франтавікоў, сыходзяць відавочцы тых трагічных падзей, таму так важна нам, новаму пакаленню, ведаць і памятаць тыя гераічныя подзвігі кожнага, каго закранула вайна. Наш расповед пра ваеннага летчыка Леаніда Бяду.

Пра тое, што гітлераўская Германія напала на Савецкі Саюз, Леанід Бяда даведаўся, калі стаяў вартавым на адным з пастоў аэрадрома Арэнбускага авіяцыйнага вучылішча, дзе ен вучыўся. Франтавое жыццё ніколькі не палохала маладога лётчыка. А калі яму паведамілі, што яго чакае першы баявы вылет, хлопец нават узрадаваўся. Як сам Леанід Беда ўзгадваў тыя дні. Год запісу 1970.

Самалёт Леаніда Бяды нямецкія знішчальнікі білі, па чарзе заходзячы ззаду і страляючы ва ўпор да заканчэння боекамплекта. Лётчык быў паранены ў галаву, не бачыла адно вока, амаль не рухалася прастрэленая рука. Было перабіта кіраванне самалётам, працаваў адзін трымер руля вышыні і руль кірунку. Нягледзячы на гэта, Бядзе ўсё ж удалося даляцець да свайго аэрадрома. Пасля пасадкі механікі налічылі ў самалеце Бяды 380 прабоеў ад снарадаў і куль. Самалёт не падлягаў аднаўленню, а сам летчык трапіў у шпіталь.

У 1942 годзе грымела слава аб савецкім штурмавіку «Іл-2». Нашы пяхотнікі называлі яго «лятаючым танкам», гітлераўцы ж – «чорнай смерцю». Успамінамі дзеліцца Леанід Бяда.

Леанід Бяда вызваляў Прыбалтыку і Польшчу, дапамагаў з паветра наземным войскам прарываць варожую абарону ў Крыме. У час баёў за вызваленне Беларусі наносіў удары па ворагў ў Мінскім катле, штурмаваў пераправы праз Бярэзіну і Нёман. Славу лётчыку прынесла ўменне здзяйсняць нечаканыя манеўры, якія забяспечвалі поспех і мінімальныя страты. Пілотаў яго эскадрыллі звалі «школай Бяды». А пад камандаванне Леаніда Ігнатавіча імкнуліся патрапіць усе лётчыкі на фронце. Што ўзгадваў сын Леаніда Бяды – Леанід. Год запісу 2017.

За гады вайны Леанід Бяда здзейсніў 214 паспяховых баявых вылетаў, з якіх больш за 30 – на штурмоўку варожых аэрадромаў.

Нарадзіўшыся ў Казахстане, украінец па нацыянальнасці Леанід Бяда амаль усё сваё жыццё пражыў у Беларусі. На доме, дзе жыў знакаміты лётчык у беларускай сталіцы, у яго гонар адкрыта мемарыяльная дошка. Яго імем названы вуліцы ў Мінску і Лідзе.

У спецыяльным дакументальна-гістарычным праекце ажывуць галасы герояў Вялікай Айчыннай вайны. Праект падрыхтаваны на аснове ўнікальных запісаў з фондаў Беларускага радыё.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: