Прадстаўнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны – начальнік упраўлення арганізацыі і сацыяльнага абслугоўвання Наталля КАРАВАЯ і намеснік начальніка ўпраўлення сацыяльнай падтрымкі, апекі і папячыцельства Галіна ЛАЗАРЭНКА – у праграме «Актуальны мікрафон» Дзмітрыя РУБАШНАГА і Алены ДАВІДОВІЧ.
Урадам зацверджаны план па падтрымцы эканомікі. Згодна з ім, будзе аказвацца падтрымка прадпрыемствам і калектывам, каб захаваць працоўныя месцы і даходы насельніцтва.
А якім чынам прадугледжана дзяржпадтрымка ўсім катэгорыям малазабяспечаных грамадзян і тым, каго без дапамогі нельга пакідаць ніколі?