Кірыл Казлоўскі з'ехаў з Мінску на апошніх курсах Гімназіі-каледжа пры Беларускай акадэміі музыкі, так што цяпер на нашых афішах побач з яго імем заўсёды пішуць «Беларусь-Фінляндыя».
У Хельсінкі піяніст працуе ў Акадэміі імя Сібеліуса, яго музычнае жыццё прыгожае і цікавае. Ён дае канцэрты, ездзіць па фестывалях, а два гады таму нават абараніў доктарскую дысертацыю!
Уласна, альбом «Шастаковіч у кантэксце» і з'явіўся як практычны дадатак даследвання, прысвечанага творчасці Дзмітрыя Дзмітрыевіча.
Аўтар праекта «Дыскавод» Аліна Страшкевіч прапануе даведацца пра гісторыю стварэння кружэлкі непасрэдна ад піяніста Кірыла Казлоўскага.