Падзяліцца:
«Шлях да неўміручасці». Кандрат Крапіва  – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай
  • Перадача: Творчы вечар
  • Дата: 19.03.2026
«Шлях да неўміручасці». Кандрат Крапіва  – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай

«Сатыра не павінна быць асмяяннем заган і слабасцей, але парываннем, энергіяй раззлаванага пачуцця, громам і маланкай высакароднага абурэння. У яе аснове павінен ляжаць найглыбейшы гумар…» – пісаў яшчэ ў ХІХ стагоддзі вядомы рускі крытык Вісарыён Бялінскі.

Класік беларускай літаратуры, паэт-сатырык, байкапісец і драматург Кандрат Крапіва ў ХХ стагоддзі цалкам спраўдзіў гэтую тэзу сваёй творчасцю. І пакінуў нам загадку мастацкага слова Майстра, які знайшоў трапныя вобразы для адлюстравання падзей і грамадскіх настрояў цэлай эпохі…

«Шлях да неўміручасці». Да 130-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».

Госця студыі – кандыдат мастацтвазнаўства, загадчык кафедры дызайну моды Беларускага дзяржаўнага універсітэта, аўтар і ўкладальнік кнігі ўспамінаў пра Кандрата Крапіву, унучка пісьменніка Алена Атраховіч.

«Творчы вечар» за 19 сакавіка ў 21.20.

Ілюстрацыя «Настаўніцкай газеты».

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: