Кожная экспедыцыя выпраўляецца ад Мінскага Свята-Духава сабора, дзе ў алтары гарыць Нязгасная Лампада Благадатнага Агню, што сыходзіць у Вялікую Суботу ў Іерусаліме. Ад яе запальваецца Лампада экспедыцыі, якая множыць Святое Святло ў гарадах і весках, у храмах і дамах, школах і бальніцах, на месцах былых баеў, у святых куточках Айчыны.
Благаславенне ў асветніцкі шлях Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веньяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.
Першы прыпынак, як заўжды, у Сталовічах, на радзіме заснавальніцы экспедыцыі паэткі Ніны Загорскай.
А далей – Святое поле. На ім, у зямліцы, палітай крывёю салдатаў трох войнаў – Шведскай, Першай і Другой сусветных, была знойдзена ікона Пакрова Прасвятой Багародзіцы, якая стала пуцяводнай і назвалася Загор'е-Сталовіцкай.
Эскпедыцыю благаслаўляе благачынны Баранавіцкай акругі Віталь Лазоўскі.
У Баранавічах экспедыцыю сустракалі званы Храма святога благавернага князя Аляксандра Неўскага.
Ён збудаваны у памяць старадаўняй аднайменнай царквы на могілках, якая да 1931 года была адзінай у Баранавічах. Паколькі ў гады Першай сусветнай вайны тут была Стаўка, побач праходзіла лінія фронту, ішлі жорсткія баі, на могілках хавалі воінаў. Аднак, у 1947 годзе ўлады вырашылі могілкі і царкву знішчыць. Цяпер адроджаны Аляксандра-Неўскі храм, як магутны ваяр, узвышаецца на гарадской плошчы. Тут сустрэчу з прыхажанамі правяла мабільная група экспедыцыі.
Праз некалькі хвілін – сустрэча ля воінскага мемарыяла ў Ляхавічах.
Напярэдадні актывісты Беларускага Саюза моладзі правялі аўтапрабег па тутэйшых воінскіх пахаваннях, сабралі па жменьцы зямліцы. У кожнай мясціне, дзе праходзіць экспедыцыя, яе передаюць са святых месцаў, каб потым падсыпаць пад дрэўцы пры закладцы Садоў малітвы. Гэта яшчэ адна традыцыя экспедыцыі, і за гады існавання «Дарогі да святыняў» колькі іх расквітнела пад небам Айчыны…
Праграма «Святло душы» за 22 сакавіка ў 7.30.