Красавік – месяц нараджэння і адыходу ў вечнае жыццё пісьменніцы Валянціны Коўтун. Так сімвалічна супала, што якраз гэтымі красавіцкімі днямі ў вядомай серыі “Беларускі кнігазбор” у выдавецтве “Беларуская навука” выйшаў том “Выбраных твораў” Валянціны Коўтун. У ім прадстаўлены раман-дылогія “Крыж міласэрнасці”, драматычная паэма “Шлях палачанкі”, вершы, артыкулы.
“Шляхам паклікання. Творчы лёс Валянціны Коўтун” – так вызначана тэма літаратурнага “Творчага вечара”.
Госця студыі – літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук, дактарант Інстытута літаратуразнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, укладальнік новага выдання Ірына Багдановіч.
Эфір: 28 красавіка ў 21.05.