Падзяліцца:
Што даюць эксперыменты ў нарыхтоўцы кармоў? – «Свая зямля»
  • Перадача: Свая зямля
  • Дата: 23.10.2023
Што даюць эксперыменты ў нарыхтоўцы кармоў? – «Свая зямля»

Гаспадаркі краіны паскараюць тэмпы на фінішы ўборкі кукурузы. З улікам паўночных рэгіёнаў удасца больш як на паўтара мільёна тон павялічыць запасы фуражу. Аграрныя і навуковыя эксперты даюць станоўчую ацэнку эксперыменту «Агракамбіната Дзяржынскі», у аснове якога прымяненне хімічнага прэпарату для падсушвання пачаткаў кукурузы. Новы спосаб скарачае тэрміны ўборкі і змяншае страты на полі.

Засуха сёлета прымусіла ў ААТ «АграВідзы» Браслаўскага раёна пераглядзець сістэму падкормак на кукурузным палетку. Змянілі форму ўнясення азоту і графік хімпраполак. Напачатку закладкі кармавых траншэй да здрабнёнай кукурузнай масы дабаўлялі пайзу. На фінішы шырока практыкуюць традыцыйны спосаб сіласавання.

Якія гібрыды кукурузы апраўдалі затраты? Якіх рэсурсаў сёлета не хапіла? У чым рэзервы папаўнення запасаў кармоў?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» за 21 кастрычніка у 6.25 і 23.00

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: