Нават, калі хтосьці з вас – не самы шчыры прыхільнік мастацкага слова, тым не менш у нашым творчым пошуку можна выявіць энергію той душэўнай гармоніі, у якой натуральна мае патрэбу кожны з нас. Бо яшчэ нікога ў гэтым жыцці аднолькава не абмінулі, як радасць адкрыццяў, так і смутак расчараванняў. А творчы працэс скіроўвае чалавечую душу як раз да, так бы мовіць, канструктыўнасці.
«Слова кожнае мае свой шлях…». Да 75-годдзя з дня нараджэння пісьменніцы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Раісы Баравіковай – так сёння вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».
Госця студыі – Раіса Андрэеўна Баравікова. І мы працягнем нашу гутарку, распачатую ў мінулы чацвер. Таксама прагучаць вершы Р. Баравіковай ў выкананні аўтаркі, артыстак Галіны Кухальскай і Кацярыны Яворскай. Запісы з фондаў Беларускага радыё 1995 і 2012 гадоў.