Як вядома, знаёмствы і сустрэчы з таленавітымі людзьмі ўзбагачаюць, напаўняюць новымі эмоцыямі, даюць імпульс да роздуму… У гэтым пераканалася вядучая праграмы “Настрой” Таццяна Якушава падчас сустрэчы з цікавай творчай асобай, аўтарам шматлікіх песенных тэкстаў Ганнай Селук.
Паэтычнай творчасцю госця праграмы захапляецца з дзяцінства, але новае дыханне адкрылася нядаўна, крыху больш за год таму. Яе дарослыя ўражанні, вобразы, жыццёвы вопыт і разважанні ўвасобіліся ў песенных тэкстах, розных па настроі і змесце. Але ўсе яны аб’яднаны змястоўнасцю і агульнай добрай эмацыянальнай танальнасцю.