«Мы імкнёмся зрабіць старажытную барочную музыку часткай сучаснай беларускай культуры» – сцвярджаюць музыканты першага камернага музычнага тэатра краіны «Амадэй & Co».
Калектыў аб'ядноўвае прафесіяналаў высокага ўзроўню, лаўрэатаў шматлікіх міжнародных конкурсаў аднымі мэтамі: асвета, адраджэнне духоўных каштоўнасцей, знаёмства шырокага кола гледачоў з культурнай спадчынай народаў свету. За некалькі гадоў тэатр увасобіў шмат яскравых праграм.
Заснавальнік і мастацкі кіраўнік тэатра ІРЫНА ЛОЙ, дырэктар АНДРЭЙ ТАМКЕВІЧ і рэжысёр АЛЕСЯ СІВОХІНА – госці праграмы «Творчы вечар» з ЯНАЙ ХАДОСКА.
Праграма за 12 студзеня ў 21.05.