23 сакавіка ў Мінску адбылася значная для музычнага жыцця падзея: у канцэртнай зале «Верхні горад» загучаў на ўсе лады гістарычны арган – пяты па ліку духавы арган у беларускай сталіцы і другі па ліку канцэртны інструмент.
Госці аўтара праграмы «Творчы вечар» Віктара Кісцяня – каардынатар праекта «Новае жыццё старога аргана», старшыня Беларускага камітэта міжнароднага савета музеяў ICOM Таццяна Бембель і арганны майстар Маскоўскай дзяржаўнай філармоніі Дзмітрый Лотаў.
Падчас імпрэзы адбылася і радыёпрэм'ера канцэрта-прэзентацыі аргана ў «Верхнім горадзе», фрагменты якой вы можаце пачуць тут і зараз!
«Творчы вечар» у эфіры па буднях у 21-05.