Падзяліцца:
СТЭЛЬМАХ АБ ПАДРЫХТОЎЦЫ ДА ДНЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА-2024
  • Перадача: Актуальны мікрафон
  • Дата: 27.08.2024
СТЭЛЬМАХ АБ ПАДРЫХТОЎЦЫ ДА ДНЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА-2024

Першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена СТЭЛЬМАХ – у праграме «Актуальны мікрафон» Дзмітрыя РУБАШНАГА і Алены ДАВІДОВІЧ.

Івацэвічы рыхтуюцца сустракаць удзельнікаў і гасцей Дня беларускага пісьменства-2024. Традыцыйна гэта свята адбываецца ў гарадах асветы, культуры, кнігадрукавання, багатых на гістарычную спадчыну, звязаных з жыццём і дзейнасцю славутых людзей Беларусі розных часоў.

Сёння праходзіць Рэспубліканскі педсавет з удзелам Прэзідэнта Беларусі, які лічыць адукацыю адным з найважнейшых фактараў фарміравання і развіцця дзяржаўнасці. А як прадстаўнік пісьменніцкага кола ацэньвае сённяшні стан айчыннай адукацыі і яе значэнне для грамадства?

Распыталі госцю, чым будзе здзіўляць сёлетні Дзень беларускага пісьменства, з якімі майстрамі слова могуць сустрэцца на свяце чытачы, ці не губляе кніга запатрабаванасць у моладзі, чым адрозніваюцца сучасныя пісьменнікі ад старэйшага пакалення, што новага адбываецца ў свеце культуры, мастацкага слова і выдавецкай сферы.

Адказалі на пытанні радыёслухачоў і падпісчыкаў.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: