Падзяліцца:
Стэльмах пра падрыхтоўку да Дня беларускага пісьменства-2025
  • Перадача: Актуальны мікрафон
  • Дата: 02.09.2025
Стэльмах пра падрыхтоўку да Дня беларускага пісьменства-2025

Першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена СТЭЛЬМАХ – у праграме «Актуальны мікрафон» Дзмітрыя РУБАШНАГА і Алены ДАВІДОВІЧ.

Пачаўся новы навучальны год, Дзень ведаў адзначылі ў Беларусі. Куды былі запрошаны нашы пісьменнікі, з якім настроем прайшлі сустрэчы з дзецьмі, бацькамі і настаўнікамі, што запомнілася непасрэдна нашай госці і чаму тэма Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне па-ранейшаму застаецца актуальнай?

Дзень беларускага пісьменства-2025 на гэты раз будзе прымаць горад Ліда. Колькі гасцей чакаецца на святочных мерапрыемствах і чым адметная праграма? Як з'яўляліся і ажыццяўляліся цікавыя праекты, як, напрыклад, «Чытаем па-беларуску»? Наколькі такія ініцыятывы знаходзяць водгук у грамадстве?

Абмеркавалі сучасныя тэндэнцыі ў літаратуры для дзяцей і дарослых, ролю твораў беларускіх пісьменнікаў у школьнай праграме і ў жыцці, магчымасці чытачоў сустракацца з аўтарамі і атрымліваць аўтографы. Таксама ўзгадалі хуткую прэм'еру беларускага мастацкага фільма «Класная», якая адбудзецца ў Дзень народнага адзінства.

Традыцыйна адказалі на пытанні радыёслухачоў.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: