Як Нацыянальны мастацкі музей анлайн паказваў скарбы і раскрываў сакрэты – распавялі прадстаўнікі музея Святлана Варапай і Арцём Лапіцкі ў праграме «Настрой!» са Святланай Мятлевай і Віктарам Шулешкам. Госці распавялі, як у Дзень і Ноч музеяў іх спецыялісты вучылі правільна звяртацца са старажытнымі артэфактамі, дзе даступна гэта відэа, ці працягнуцца такія сюрпрызы пасля вяртання ў звычайны рэжым работы, а таксама падтрымалі акцыю Беларускага радыё «Творчасць у імя будучыні»!