Падзяліцца:
Суботняя раніца ў кампаніі з прафесарам Галінай Аляхновіч – «Галерэя», 28.03.2020 (аўдыё)
  • Перадача: Галерэя
  • Дата: 30.03.2020
Суботняя раніца ў кампаніі з прафесарам Галінай Аляхновіч – «Галерэя», 28.03.2020 (аўдыё)

У свой час Галіна Іванаўна працавала навуковым супрацоўнікам АН БССР (у 50-60-я), выкладала ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (у канцы 60-х, а потым і ў пачатку 2000-х). Ведаюць яе і на кафедры эканамічнай тэорыі БДУ. Яна абараніла доктарскую дысертацыю ў Інстытуце народнай гаспадаркі імя Пляханава ў Маскве. А яшчэ яна наша, журфакаўская: у далёкім 1954-м скончыла факультэт журналістыкі!

Самадастатковая, разважлівая, захопленая. Заварожвае яе голас. І роздумы пра жыццё, лепшыя яе гады, пра так званы «трэці ўзрост» і тое, як будаваць адносіны з блізкімі і роднымі людзьмі. А яшчэ пра тое, дзе і ў чым яна знаходзіць задавальненне і радасць. І за што можа сябе пахваліць.

Галіна Аляхновіч – госця аўтара праграмы «Галерэя» Валянціны Стэльмах – у суботу, 28 сакавіка, у 9-05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: