Падзяліцца:
«Супольныя праекты купалаўцаў» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай
  • Перадача: Творчы вечар
  • Дата: 22.10.2024
«Супольныя праекты купалаўцаў» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай

«Юбілейны ракурс. Да 80-годдзя Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара». У юбілейны год музея класіка пра яго гісторыю і сучасныя ініцыятывы расказваем нашым слухачам кожны чацвёрты аўторак месяца разам з удзельнікамі эфіру. Гэтым разам – пра супольныя міжнародныя праекты купалаўцаў з літаратурнымі музеямі рускіх класікаў.

Госці студыі: дырэктар музея Янкі Купалы Ганна Галінская і вучоны сакратар Галіна Варонава.

Феномен класічных твораў якраз у тым, каб да іх звярталіся новыя пакаленні. Расчытвалі Купалава слова і адчувалі яго жывую прысутнасць у духоўным жыцці беларусаў.

«Творчы вечар» за 22 кастрычніка ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: