Падзяліцца:
«Супраць краіны вядзецца добра зрэжысіраваная гібрыдная вайна. Я так думаю, а вы?» Радыёблог Алены Давідовіч
  • Перадача: Радыёблог
  • Дата: 12.07.2021
«Супраць краіны вядзецца добра зрэжысіраваная гібрыдная вайна. Я так думаю, а вы?» Радыёблог Алены Давідовіч

Многія, мабыць, чулі, а некаторыя нават бачылі фота аўтара так званай новай дыпламатычнай мовы, поўнай метафар і тайных сэнсаў, - дэкаратыўнай біжутэрыі. Мадлен Олбрайт, былы дзяржсакратар ЗША, мела калекцыю брошак у 300 штук і на афіцыйныя сустрэчы з пэўнымі высокімі асобамі прышпільвала на сваё адзенне адпаведнае ўпрыгажэнне, якое, па яе задумцы, несла асобнае пасланне.

Менавіта ёй некаторыя палітыкі прыпісваюць фразу пра багатыя нетры Расіі, з якімі настаў час падзяліцца, маўляў, “ гэта несправядліва, што багацці Сібіры належаць толькі адной краіне”. Гаварыла гэта “мадам Брошкіна” ці не, не будзем высвятляць, але такія захопніцкія думкі на сумленні многіх заходніх палітыкаў і дзяржаўных дзеячаў. Узгадаем блізкую і далёкую гісторыю: паход Напалеона на Маскву, “бліцкрыг” Гітлера.

Нават тэорыю “рэсурснага праклёну Расіі” прыдумалі. Сутнасць яе ў тым, што на тэрыторыі нашай краіны-суседкі існуе вострая супярэчнасць: 2 % насельніцтва планеты ( гэта ўсе грамадзяне Расіі) пражываюць на тэрыторыі, дзе размяшчаецца 20 % сусветных запасаў рэсурсаў. Таму ліберальныя колы прапануюць розныя рэцэпты вырашэння гэтай супрярэчнасці, і, канечне, сярод іх ёсць тэзіс “час падзяліцца” з падтэкстам “адабраць сілай” ці пад лозунгам “свабоднага рынку і развіцця дэмакратыі”.
Прычым тут Беларусі, спытаеце вы? Адразу прывяду адну цытату з выступлення міністра абароны Беларусі Віктара Хрэніна на ІХ Маскоўскай канферэнцыі па міжнароднай бяспецы. "Мы разумеем, што Рэспубліка Беларусь, як і любая іншая краіна, гэта толькі разменная фігура ў вялікай гульні за вялікую перазагрузку, мы плацдарм для бітвы за багацці Расіі. І нас не пакінуць у спакоі ў глабальнай барацьбе за кантроль над планетай".

Там жа, на канферэнцыі, была агучана і назва такой барацьбы - глабальная проксі-вайна за будучую мадэль светаўладкавання паміж транснацыянальнымі і нацыянальнымі элітамі. Але гэта не тая класічная вайна, калі ў вялікіх бітвах на полі бою сутыкаюцца дзяржавы і арміі.

У свой час прэзідэнт ЗША Эйзенхаўэр не саромеючыся назваў проксі-войны «войнамі, якія вядуцца чужымі рукамі на чужых тэрыторыях».

І гістарычны вопыт дазваляе вызначыць такія войны як канфлікты, дзе ва ўласных інтарэсах ускосна ўдзельнічае трэці бок, забяспечваючы аднаго з двух аутараў канфлікту арганізацыйнай, рэсурснай, палітычнай ці іншай падтрымкай. Па сутнасці проксі-вайна - гэта грамадзянская вайна, якая справакаваная замежнай дзяржай альбо вядзецца пры яе актыўнай падтрымцы.

Сёння выразна бачна, як прыхільнікі аднапалярнага глабальнага свету заяўляюць аб сваіх планетарных амбіцыях. Бачна і мэта - ў чарговым перадзеле свету знесці незалежныя ўрады, захапіць чужыя прыродныя багацці і іншыя актывы, усталяваць свой парадак. Лепшым сродкам для гэтага выбрана стратэгія кіраванага хаосу. Менавіта ў яе рамках прымяняюцца сучасныя канцэпцыі каляровых рэвалюцый і гібрыдных войнаў.

ХХІ стагоддзе яскрава паказала вынікі такіх войнаў і рэвалюцый ў Іраку, Тунісе, Лівіі, былой Югаславіі, спіс, на жаль, не малы. У яго некаторыя сілы жадаюць увесці і Беларусь.

Думаю, сёння кожны павінен бачыць: супраць нашай краіны вядзецца добра зрэжысіраваная гібрыдная вайна. Адна з яе фаз - агрэсіўныя эканамічны ціск як сродак прымусу да змен у палітыцы суверэннай дзяржавы. На той жа Маскоўскай канферэнцыі не аднойчы было адзначана, што зараз менавіта гэта адбываецца ў дачыненні да Беларусі.

Калектыўны Захад любымі сіламі імкнецца ліквідаваць так званую “шэрую зону”, якая існуе зараз паміж Расіяй і Паўночнаатлантычным альянсам. З пункту глеждання геаграфіі і геапалітыкі ў гэтую зону адносяць Беларусь і Украіну. І калі з апошняй усё больш зразумела, то Беларусь кіраўніцтва НАТА называе самай складанай задачай з усіх.

І каб гэта задача ніколі не была імі вырашана, кіраўніцтва нашай краіны прыкладае ўсе намаганні. Думаю, і кожнаму грамадзяніну Беларусі самы час асэнсаваць сапраўдныя пагрозы, прыслухацца да голасу разума і падумаць пра будучыну, у якой мы самі будзем вырашаць свой лёс.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: