Вясна прыйшла з сонцам і цяплом, прачынаюцца расліны, вяртаюцца з зімавання птушкі. Шматгалосы птушыны хор не змаўкае ні на хвіліну, а іх найпершы клопат – рабіць новыя гнёзды ці добраўпарадкаваць старыя.
Як дапамагчы вясною птушкам пабудаваць дом і назіраць за імі, каб не напалохаць?
Да дырэктара Цэнтра экалагічнага выхавання і развіцця РУСЛАНА ШАЙКІНА за адказамі на шматлікія пытанні звярнулася вядучая «Сямейнай праграмы» ТАЦЦЯНА ГУЛЕЙКА