У нашай перадачы гучаць вашы любімыя мелодыі і ўспаміны пра самыя лепшыя жыццёвыя моманты, звязаныя з незабыўнымі песнямі.
На жаль, не ўсе мелодыі, якія вы ўзгадваеце ў сваіх пісьмах, мы можам знайсці, але робім усё магчымае, каб «вярнуць» вам любімыя песні. Мы чакаем ад вас пісем з невялікім успамінам пра тое, дзе вы ўпершыню пачулі любімую песню і якія падзеі былі звязаны з яе з’яўленнем у вашым жыцці.
Праграму падрыхтавалі аўтар ТАЦЦЯНА ПЕСНЯКЕВІЧ і вядучы АЛЕГ ВІНЯРСКІ. Праект «Сустрэча з песняй» выходзіць у эфір на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё па суботах у 16 гадзін і паўтараецца па нядзелях у 21 гадзіну.