Падзяліцца:
«Сустрэчы пад Новы год. Уладзімір Мазго» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай
  • Перадача: Творчы вечар
  • Дата: 19.12.2024
«Сустрэчы пад Новы год. Уладзімір Мазго» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай

Апошні месяц года паступова завяршае свой шлях. Спяшаемся дарабіць тое, што не паспелі сёлета. Задумваемся над тым, якія прыярытэты вызначыць у годзе новым. Жыццё, як паказвае практыка, унясе свае карэктывы. І з гэтым таксама нельга не пагадзіцца. Важна, каб хацелася ўзгадаць, настроіць душу на спавядальны лад і прыслухацца да яе. Знайсці тую хвіліну гармоніі, без якой пачынаць новы шлях проста недаравальна...

«Сустрэчы пад Новы год» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».

Госць студыі – сёлетні лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі «Творы для дзяцей і юнацтва», намеснік старшыні Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт Уладзімір Мазго.

«Творчы вечар» за 19 снежня ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: