Начальнік аддзела біяразнастайнасці Мінпрыроды АЛЯКСАНР ГІРАЕЎ, загадчык сектара запаведнай справы Навукова-практычнага цэнтра НАН па біярэсурсах УЛАДЗІМІР УСЦІН і навуковы супрацоўнік цэнтра ПАВЕЛ ВЕЛІГУРАЎ – госці вядучых праграмы «Актуальны мікрафон» ПАЎЛА ЛАЗОВІКА і АЛЕНЫ ДАВІДОВІЧ.
«Лясы і сродкі да існавання: забяспечыць людзей і захаваць планету» – пад такім дэвізам адзначаецца ў гэты раз Сусветны дзень дзікай прыроды. Якая сітуацыя ў Беларусі са светам дзікіх жывёл і раслін і як атрымліваецца захоўваць навакольнае асяроддзе?