Сёння будзем гаварыць пра кнігу даўнюю і сучасную. Наша госця амаль 40 гадоў працавала ў навуковым аддзеле кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і амаль столькі ж займаецца ўласнай творчасцю. Выдадзена каля дзясятка паэтычных і празаічных кніг, у тым ліку і для дзяцей. Нядаўна выйшла яшчэ адна з цудоўнай назвай «На празрыстай мове радзімы». Але ўсё мае сваю гісторыю.
«Свет пачынаўся – праз слова...» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».
Госця студыі – паэтэса і перакладчыца, ветэран бібліятэчнай справы Людміла Сільнова.
«Творчы вечар» за 21 мая ў 21.20.