Падзяліцца:
Святкуем Купалле разам! - «Сямейная праграма»
  • Перадача: Сямейная праграма
  • Дата: 06.07.2021
Святкуем Купалле разам! - «Сямейная праграма» У разгар лета ў Беларусі адзначаюць Купалле – адно з найстарадаўнейшых народных свят, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі.

Купалле святкуецца ў ноч з 6 на 7 чэрвеня, вядома як свята ўшанавання сонца і жыватворных сіл прыроды з даўніны, але з прыходам хрысціянскай традыцыі на беларускія землі яно набыло шэраг дадатковых сэнсаў. У выніку свята супала з днём нараджэння Іаана Хрысціцеля – назва "Купалле" асацыявалася са словам "купаць", "апускаць у ваду", як пры абрадзе хрышчэння. Так старажытнае Купалле ператварылася ў Івана Купалу.

Рыхтавацца да святочнай ночы пачыналі ад самай раніцы: дзяўчыны і жанчыны ішлі ў поле, спявалі абрадавыя песні і збіралі зёлкі, якія ў гэты дзень нібыта набывалі не толькі лекавыя, але і магічныя ўласцівасці. Гаючыя зёлкі звычайна свяцілі ў царкве. Дадому іх прыносілі цэлымі снапамі, упрыгожвалі хату, пакідалі сушыцца і, канешне, плялі вянкі з кветак.

Пра Купалле раскажам і мы. Госця эфіру - Наталля Матыліцкая - этна спявачка, даследчыца фальклору, выкладчык беларускай міфалогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: