Падзяліцца:
Святлана Воцінава ў «Творчым вечары» з Галінай Шаблінскай (аўдыё)
  • Перадача: Творчы вечар
  • Дата: 28.05.2020
Святлана Воцінава ў «Творчым вечары» з Галінай Шаблінскай (аўдыё)

«Бацькаўшчына светлая мая…» Да Году малой радзімы – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».

Мы працягваем ладзіць цыкл сустрэч з пераможцамі і фіналістамі, членамі журы аднайменнага літаратурнага праекта-конкурсу, што праводзіў летась Першы нацыянальны канал Беларускага радыё разам з часопісам «Маладосць». Сёння госця нашай студыі – адна з членаў журы, галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» Святлана Воцінава.

Гутарка пойдзе пра яе родны Гродна, Капыльшчыну, дзе прайшло дзяцінства, радавод і ўплыў блізкіх людзей, працу над біяграфічным раманам знанай зямлячкі, пісьменніцы другой паловы ХІХ стагоддзя Элізы Ажэшкі, творы, прысвечаныя тэме малой радзімы ў часопісе «Маладосць» ды шмат іншага. У праграме гучаць вершы Уладзіміра Караткевіча і Рыгора Барадуліна ў выкананні заслужанага артыста Беларусі Уладзіміра Рагаўцова і народнай артысткі Беларусі Марыі Захарэвіч.

Праграма за 28 мая ў 21-05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: