Падзяліцца:
«Святло любові і годнасці. Да 140-годдзя Купалы і Коласа» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 2.06.2022 (аўдыё)
  • Перадача: Творчы вечар
  • Дата: 02.06.2022
«Святло любові і годнасці. Да 140-годдзя Купалы і Коласа» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 2.06.2022 (аўдыё)

Юбілеі класікаў актывізуюць наша стаўленне да спадчыны, даюць імпульс для больш актыўнага зацікаўлення асобай і творчасцю пісьменніка, разуменнем таго гістарычнага часу, у якім яму выпала жыць і спраўджваць свой талент. Такія даты спрыяюць нараджэнню розных пытанняў, якія чалавек задае сабе – пра вытокі, радзіму, сэнс жыцця. Таму што літаратура акумулюе ў сабе той высокі духоўны патэнцыял нацыі, без якога немагчыма самадастатковасць кожнага канкрэтнага чалавека.

У першы чацвер месяца літаратурны «Творчы вечар» прапануе ўвазе слухачоў юбілейны праект «Святло любові і годнасці. Да 140-годдзя з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа».

Госці студыісупрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа: дырэктар Ірына Мацяс і галоўны захавальнік фондаў, праўнучка класіка Васіліна Міцкевіч.

Эфір за 2 чэрвеня ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: