Літаратурныя музеі Янкі Купалы і Якуба Коласа і іх філіялы – тыя кропкі, дзе захоўваюцца матэрыяльныя і духоўныя памяткі жыцця народных паэтаў Беларусі. Нам трэба знаёміцца з іх спадчынай, не шкадаваць на гэта часу. Актыўнае карыстанне такім багатым скарбам робіць нас мацнейшымі, надае ўпэўненасці, падкрэслівае нашу самадастатковасць. Зорка Купалы і Коласа набліжае нас да нас саміх і разам з тым сцвярджае годнае месца беларусаў у вялікім свеце.
«Святло любові і годнасці» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара». А госці студыі – дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Ганна Галінская і намеснік дырэктара Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Марыя Казакевіч.
Прагучаць вершы класікаў ў выкананні заслужанага артыста Беларусі Аляксандра Шарова і артыста Аляксандра Уладамірскага.
Запісы з фондаў Беларускага радыё.
Праграма «Творчы вечар» за 6 красавіка ў 21.05.