Пачынаем расказваць пра 30-ю духоўна-асветніцкую экспедыцыю «Дарога да святынь». Кожны год яна выпраўляецца ад мінскага Свята-Духава сабора, дзе ў алтары гарыць Непагасная Лампада Благадатнага Агню, што сыходзіць у Вялікую Суботу ў Іерусаліме. Ад яе запальваецца Лампада экспедыцыі, якая множіць Святое Святло ў гарадах і вёсках, храмах і дамах, школах і бальніцах, на месцах былых баеў, у святых куточках Айчыны.
Праект «Дарога да святынь» быў распачаты ў 1994 годзе, калі ў Полацку Благадатны Агонь асвяціў першае Свята беларускага пісьменства. Цяпер яны заўжды поруч, бо ўдзельнікі экспедыцыі – пісьменнікі, паэты, артысты, навукоўцы, журналісты – тыя, хто нясе слова духоўнае і паэтычнае людзям.
У гэтай праграме – пра сустрэчы ў Сталавічах, на Святым Полі пад Баранавічамі, ждановіцкім пансіянаце «Выток», мемарыяльным комплексе «Хатынь»...
«Свет душы» за 13 красавіка ў 7.30.