Знаёмы гэты мне шлях родны, –
Даўгінаўскі вядомы шлях!
Які нёс годных і нягодных
На векавых сваіх плячах…
… Пісаў Янка Купала ў сваім вершы «Па Даўгінаўскім гасцінцы». Гэта быў шлях паэтаў, па якім пралягалі жыццёвыя пуцявіны Ядвігіна Ш. –літаратурны псеўданім Антона Лявіцкага – аднаго за пачынальнікаў беларускай літаратуры, Змітрака Бядулі – літаратурнае прозвішча Самуіла Плаўніка, ен жыў і вучыўся ў Даўгінаве, Тамаша Зана, кампазітара Фларыяна Міладоўскага.
Даўгінава ганарылася сваімі кірмашамі, таму цягнуліся сюды па гасцінцы вазы рознага гандлёвага люду. І само мястэчка славілася майстрамі, працавала фабрыка па вырабе якаснай воўны.
Пра адметны статус Даўгінава сведчаць дзве яе старадаўнія культавыя пабудовы – касцел святога Станіслава і Троіцкая царква. Захаваўся яе летапіс, у якім шмат цівавых гістарычнах звестак. У храме нас сустракае настацель айцец Іаан Ліннік. Айцец Іаан шмат разоў гартаў старонкі старога царкоўнага летапісу, і зараз памяць падказвае мноства цікавых падзей.
Фота: sb.by