Толькі што створаны больш чым дуэт «Сяржукі» ў складзе СЯРГЕЯ АНТОНАВА, СЯРГЕЯ КУЛЯГІНА і АЛЯКСАНДРА АНЦІПАВА завіталі ў студыю праграмы «Настрой!», каб запрасіць на аўтарскі праект «Вартаўнікі кахання». 18 сакавіка ў Маладзёжным тэатры эстрады яны прапануюць усім лірычна настроеным музычны спектакль з гарадскіх рамансаў, шансону, вядомых песень знакамітых бардаў, аб'яднаных тэмай вясны, рамантыкі і кахання. А каб пацвердзіць, што канцэрт будзе душэўным, парадавалі радыёслухачоў і вядучых ЯНУ ХАДОСКА і АНДРЭЯ СІНІЦУ сваім майстэрствам у жывым выкананні!