На старце жніва на Гомельшчыне азімыя збожжавыя культуры даюць добры ўраджай. На ўрадлівых глебах атрымана ўраджайнасць да 60 цэнтнераў. Зараз хлебаробы абмалочваюць пшаніцу, ячмень, рапс і жыта. Паступленне новых збожжаўборачных камбайнаў здыме напружанасць і павялічыць намалоты. Адначасова з уборкай пачалі адгрузку ў дзяржаўныя засекі харчовага збожжа. Адчувальная дапамога транспортам гарадскіх партнёраў.
Ці ўдасца сёлета поўнасцю выканаць дзяржзаказ і забяспечыць жывёлагадоўлю ўласным фуражом? Ці дастаткова гаспадаркам Гомельскай вобласці дзяржаўных інвестыцый?
Пра праблемы і шляхі іх вырашэння – праграма «Свая зямля» за 25 ліпеня.