АЛІНА СТРАШКЕВІЧ запрашае на два паверхі пад зямлю нашага Дома радыё! Разам з ёй мы пабываем у архівах легендарнай фондавай фанатэкі.
На яе паліцах − цэлыя эпохі, дзясяткі тысяч галасоў і падзей: ад голасу Купалы, першых «касмічных» уражанняў Юрыя Гагарына да абсалютна звычайных рабочых матэрыялаў. «Вось так, уся гісторыя – на стужках!» – ганарыцца загадчык фанатэкі ВІКТАР КІСЦЕНЬ…
