«Тэатр – гэта мой лёс, маё прызначэнне, маё шчасце!» – адзначае саліст нацыянальнай оперы, народны артыст Беларусі УЛАДЗІМІР ПЯТРОЎ. Сёлета ён адзначае двайны юбілей – уласную прыгожую дату і 35-годдзе творчай дзейнасці. Святочныя падзеі і хваляванні падзяляе з артыстам яго другая палавінка СВЯТЛАНА ПЯТРОВА, якая з'яўляецца памочнікам мастацкага кіраўніка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра.
Пра сям’ю і сцэну, прафесійнае і асабістае, успаміны і мары са СВЯТЛАНАЙ і УЛАДЗІМІРАМ ПЯТРОВЫМІ гутарыць аўтар праграмы «Творчы вечар» ТАЦЦЯНА ЯКУШАВА.
Праграма за 19 лютага ў 21.05.