Загадчык аддзела найноўшай гісторыі Беларуси Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, кандыдат гістарычных навук Сяргей ТРАЦЦЯК – у праграме «Актуальны мікрафон» Дзмітрыя РУБАШНАГА.
Вяртанне гэтага свята ў дзяржаўны каляндар стала актам гістарычнай справядлівасці ў адносінах да шматпакутнага і гераічнага беларускага народа. Падзеі 1939 года далі магчымасць Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць пачэснае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць сузаснавальнікам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, замацавацца на роднай зямлі ў якасці суверэннай дзяржавы пасля распаду СССР…
Разам з госцем гарталі старонкі гісторыі беларускай дзяржаўнасці і высвятлялі сакральны сэнс Дня народнага адзінства для сучаснай Беларусі.