Дырэктар Дзяржаўнага прадпрыемства «Дырэкцыя па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна» Павел ЦАРУН – у праграме «Актуальны мікрафон» Дзмітрыя РУБАШНАГА і Алены ШВАЙКО.
Сталічныя метрабудаўнікі рыхтуюць навагодні падарунак для мінчан і гасцей – адкрыццё трох новых станцый Зеленалужскай лініі – «Аэрадромная», «Немаршанскі сад» і «Слуцкі гасцінец». Вядуцца праектныя і падрыхтоўчыя работы па стварэнні кальцавой лініі падземкі.
Распыталі госця аб асаблівасцях будаўніцтва і перспектывах развіцця Мінскага метрапалітэна, укараненні інавацый і выкарыстанні вопыту іншых краін, бяспецы і камфорце, дзіўных гістарычных знаходках і свежых архітэктурных рашэннях.
Адказалі на пытанні радыёслухачоў і падпісчыкаў.