Прафесар кафедры эндакрыналогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, доктар медыцынскіх навук АЛА ШЭПЯЛЬКЕВІЧ – госця вядучых праграмы «Актуальны мікрафон» ДЗМІТРЫЯ РУБАШНАГА і АЛЕНЫ ШВАЙКО.
Як пераадольваюць каранавірусную інфекцыю людзі з праблемамі эндакрыннай сістэмы? На што трэба звяртаць асаблівую ўвагу хворым на цукровы дыябет і тым, хто мае схільнасць да набору лішняй вагі? Чым падтрымаць сябе ў перыяд пандэміі і што дапаможа трымаць здароўе на кантролі?..