Падзяліцца:
«Цырк – гэта радасць і шчасце» – «Творчы вечар» з Янай Хадоска (аўдыё)
  • Перадача: Творчы вечар
  • Дата: 03.11.2021
«Цырк – гэта радасць і шчасце» – «Творчы вечар» з Янай Хадоска (аўдыё)

Менавіта такія водгукі можна пачуць ад тых, хто стаў сведкам сапраўднага чараўніцтва, відовішчнай казкі – новай праграмы Беларускага дзяржаўнага цырка «Сто хвілін вакол свету». Яна захапляе яскравымі, разнажанравымі нумарамі: у праграме прадстаўлены вясёлыя клоўны і дрэсіраваныя жывёлы, бясстрашныя паветраныя гімнасты і адчайныя наезнікі, які паказваюць найвышэйшы ўзровень цыркавога мастацтва.

Удзельнікі праграмы «Сто хвілін вакол свету» – расійскія артысты – прадстаўнікі знакамітай цыркавой дынастыі АРКАДЗЬ і САБРЫНА ШАЦІРАВЫ і паветраныя гімнасткі ЦІНА МАМОНАВА і МАРЫЯ ЯРОМІНА – госці вядучай праграмы «Творчы вечар» ЯНЫ ХАДОСКА.

Эфір за 3 лістапада ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: