«Романсы это те же книги, только с нотами. Только жаль, что такие короткие. Распахнешь – и конец» – сцвярджала Марына Цвятаева.
Праект«Радыёла» запрашае звярнуцца да рамансу, жанру, невычэрпнаму па сваёй глыбіні і багацці. Раманс перажыў стагоддзі і не састарэў, ён пойдзе разам з намі ў будучыню і будзе запальваць і сілкаваць сэрцы не аднаго пакалення. Сустрэча з рамансам заўсёды жаданая і прыемная. У праграме мы ўзгадваем усім вядомыя «Очи черные», «Соловей», «Гори, гори моя звезда» і многія іншыя творы.
Праграма «Радыёла» у эфіры па суботах, з 8-15 да 9-00.