Таццяна Міхайлаўна Клямяціч працуе настаўніцай у сярэдняй школе аграгарадка Сваткі Мядзельскага раёна, якая носіць імя Максіма Танка, дзе вучыць дзяцей заўважаць прыгожае.
Шмат гадоў таму выйшла замуж і пераехала ў наш Нарачанскі край з Расіі. Прыжылася, вывучыла беларускую мову, якой у паўсядзённым жыцці карыстаецца разам з роднай рускай. Пазнаёмілася з мясцовымі традыцыямі, звычаямі, святамі. У сваёй творчасці – займаецца рознымі вырабамі – выкарыстоўвае шмат таго, што прыйшло да нас, беларусаў, з даўніны...
Таксама ў нашай праграме наведаем некалькі куткоў беларускага Палесся.
Аўтарскі праект Валянціны Стэльмах «Звычайныя гісторыі» за 17 лістапада ў 9.05.