Падзяліцца:
У Касцюковічах зберагаюць традыцыі, абрады і рамёствы –  «Сямейная праграма»
  • Перадача: Сямейная праграма
  • Дата: 06.05.2024
У Касцюковічах зберагаюць традыцыі, абрады і рамёствы –  «Сямейная праграма»

«Ён ранкам падкову знайшоў у расе,
Шчасліўчык, адораны лёсам,
І кожны падумаў: дамоў панясе!
А ён — шпурлянуў у нябёсы:
«Будзем, людзі, шчаслівыя ўсе!»

– такія радкі прысвяціў беларусам Алесь Пісьмянкоў. Яны таксама адрасаваны ўсёй планеце. А нарадзіўся беларускі пісьменнік у прыгожым куточку нашай краіны – Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці.

Шматвяковая гісторыя гэтага рэгіёна, яго багатыя традыцыі і абрады, рамёствы адлюстраваны на гербе горада Касцюковічы. Каласы на ім сімвалізуюць адзін з галоўных заняткаў жыхароў раёна на працягу некалькіх стагоддзяў – земляробства, а таксама ўрадлівасць і багацце гэтай зямлі. Сярэбраная падкова, як сімвал шчасця і поспеху, выява залатога збана – сувязь мінулага і сучаснасці краю. Сёння ўсіх мясцовых майстроў аб'ядноўвае раённы Цэнтр культуры, дзе размясціўся і Дом рамёстваў.

З народным майстрам Беларусі па ткацтве Валянцінай Волкавай, майстрам карункавага пляцення Таццянай Жасцянкінай, майстрам разьбы па дрэве Аляксеем Беляўцовым і загадчыцай Дома рамёстваў Святланай Лабыкінай сустрэлася вядучая «Сямейнай праграмы» Алена Дземідовіч.

Праграма за 5 мая ў 9.30.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: