Падзяліцца:
«У Купалавым доме. Музейныя ініцыятывы» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай (аўдыё)
  • Перадача: Творчы вечар
  • Дата: 12.05.2021
«У Купалавым доме. Музейныя ініцыятывы» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай (аўдыё)

Сапраўдныя рарытэты зберагаюцца сёння ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы. Праўда, не ўсе з іх вы сустрэнеце на пастаяннай экспазіцыі. Умовы іх захавання асаблівыя і патрапіць да шырокай публікі яны могуць толькі у складзе тэматычных выстаў, якія пастаянна ладзяцца ў музеі. Зрэшты, гэта толькі адзін кірунак штодзённай працы музейшчыкаў. А колькі розных творчых імпрэз прапануе музей сваім наведвальнікам! А нябачная вонкава руплівасць пра папаўненне музейных фондаў. Нават цяпер, у час пандэмічных абмежаванняў, музейшчыкі не стамляюцца прыдумваць цікавыя ідэі, якія паспяхова рэалізуюцца ў розных фарматах.

«У Купалавым доме. Музейныя ініцыятывы» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара». Госці студыі – дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч, загадчыца аддзела навукова-экспазіцыйнай і выставачнай работы Марыля Барткова і загадчыца аддзела культурна-адукацыйнай работы музея Вольга Пархімовіч.

Праграма за 6 мая ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: