Асенняе абвастрэнне напаткала дэструктыўныя Telegram-каналы і інтэрнэт-боты. Зноў там актывізаваліся беглыя змагары і іх памагатыя. Пад новымі назвамі і з вуснаў «гаваркіх галоў» – тая ж разбуральная праца: хлусня, маніпуляванне фактамі і лічбамі, заклікі «змяніць уладу», «пачаць агульнанацыянальны страйк».
На іх думку, у Беларусі «сарваная вакцынацыя». Маўляў, не хавае вакцыны ад Covid-19, а улады ўсё ніяк не ліцэнзуюць нямецка-амерыканскую Pfizer. Зразумела, седзячы ў Вільнюсе, не ўбачыш, як у паліклініках і шматлікіх мабільных пунктаў вакцынацыі заклікаюць зрабіць прышчэпку любой з дзвюх вакцын на выбар – расійскай ці кітайскай. І без той заакіянскай хапае ўсім жадаючым на поўны курс і нават на рэвакцынацыю.
Але пісаць праўду – не задача «неверагодных», іначай грошай ад спонсараў не атрымаюць, за якія ж тады «шышы» ваяжыраваць па замежжы. Вось і нясуць розныя «недаэксперты» і псеўда-рэпарцёры ўсялякую лухту і хлусню. Ды яшчэ заклікаюць беларусаў паведамляць у іх тэлеграм-боты аб розных фактах парушэння працоўнага заканадаўства, гнёце рабочых з боку наймальнікаў ці чыноўнікаў. А беглыя адвакаты раздаюць з-за мяжы рэкамендацыі: як дзейнічаць у той ці іншай сітуацыи, куды звяртацца. І ўсё зводзяць да аднаго: толькі новая улада, за якую яны змагаюцца, кожнага абароніць і вырашыць усе пытанні.
Зразумела, гэта робіцца, каб выклікаць незадаволенасць у некаторай часткі насельніцтва, раскачаць сітуацыю, а потым зрабіць справаздачу перад сваімі заакеанскімі куратарамі і атрымаць чарговы грант. Пра людзей, якія працуюць на беларускіх прадпрыемствах, у шахтах і на палях, у школах і бальніцах, ніхто з беглых змагароў не думае. Не гаворачы пра шляхі вырашэння тых праблем якія, канечне, бываюць у нашым жыцці і існуюць у любым грамадстве. У нашай краіне імі займаюцца не замежныя добраахвотнікі, а мясцовая улада, адпаведныя дзяржаўныя органы, прафсаюзныя арганізацыі. Туды можна звяртацца непасрэдна, мінуючы розныя Telegram-каналы, і атрымаць сапраўдную падтрымку, а не пустаслоўе.
Нагадаю, што ў Беларусі вядзецца сістэмная работа са зваротамі грамадзян. Яна мае шмат форм і метадаў. Гэта і прыёмы па асабістых пытаннях, прамыя тэлефонныя лініі, сустрэчы ў калектывах, дыялогавыя пляцоўкі, грамадскія і выязныя прыёмныя. Усё гэта дазваляе прадстаўнікам дзяржаўных органаў улады гаварыць з народам, пачуць праблемы і пытанні, якія хвалююць людзей і пры неабходнасці аператыўна іх вырашаць. Таму думка аб нібыта «краху сістэмы ўлады», якую транслююць дыструктыўныя Telegram-каналы – сапраўдная хлусня. Як і пастаянная гаворка аб «маштабным крызісе ў краіне».
За-за мяжы беглым не бачна, што ў Беларусі адкрываюцца новыя школы і вытворчасці, узводзяцца жылыя дамы і спартыўныя аб’екты, мадэрнізуюцца дарогі і пракладваюцца новыя станцыі метро. Напрыклад, сёлета пабудавана больш за 29 тысяч новых кватэр, упершыню адчынілі дзверы 7 сучасных школ. Ні кожная заходняя краіна можа дазволіць сабе такога ў цяперашні пандэмічны час.
Так, ні пандэмія, ні розныя санкцыі, да якіх заклікае апазіцыя, не пахіснулі беларускую эканоміку. Аб’ём валавога унутранага прадукту за 9 месяцаў – 103 % да адпаведнага ўзроўню мінулага года. Высокія тэмпы росту экспарту дэманструюць прамысловыя прадпрыемствы – каля 139 %. А гэта значыць, што беларуская прадукцыя, нягледзячы на санкцыйную палітыку калектыўнага Захаду, вырабляецца і застаецца запатрабаванай. У працоўных калектывах – дзелавая абстаноўна, усе працуюць у штатным рэжыме. Учас выплачваецца заработная плата, у работнікаў – важкі сацыяльны пакет. Прымаюцца пэўныя захады для дадатковай абароны супрацоўнікаў тых прадпрыемстваў, якія трапілі пад санкцыі. Вядзецца актыўная работа па імпартазамяшчэнні, асваенні новых рынкаў, распрацоўваецца аптымальная лагістыка дастаўкі тавараў беларускай маркі ва ўсе куткі свету.
Таму розныя там страйкі існуюць толькі ў Telegram-каналах і ў фантазіях іх аўтараў. Я так думаю, а вы?