Падзяліцца:
У памяць аб Марыі Дзмітрыеўне Каменскай – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай
  • Перадача: Творчы вечар
  • Дата: 09.02.2023
У памяць аб Марыі Дзмітрыеўне Каменскай – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай

«Табой я жыў, табой жыву...» – гэтыя радкі народнага паэта Беларусі Якуба Коласа сталіся назвай кнігі, што выйшла ў «Выдавецкім доме «Звязда» і прысвечана яго жонцы Марыі Дзмітрыеўне Каменскай.

Укладальнікі новага выдання – нашчадкі класіка: унучка Вера Міцкевіч – навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, і праўнучка Васіліна Міцкевіч – галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.

Пад адной вокладкай сабраны ўнікальныя матэрыялы з музейных фондаў і сямейнага архіва, успаміны сваякоў, блізкіх людзей з асяродка Коласа, дакументы, невядомыя фотаздымкі, мастацкія творы-прысвячэнні Марыі Дзмітрыеўне.

Больш ілюстрацый тут

Пра задумку і канцэпцыю кнігі, а таксама ролю жанчыны ў лёсе паэта пойдзе гутарка з госцяй праграмы – Верай Данілаўнай Міцкевіч.

Вершы Якуба Коласа прагучаць у выкананні заслужанага артыста Беларусі Анатоля Жука. Запіс з фондаў Беларускага радыё 2007-га года.

Праграма за 9 лютага ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: