Падзяліцца:
У якім класе выбіраюць будучую прафесію? – «Свая зямля»
  • Перадача: Свая зямля
  • Дата: 15.05.2024
У якім класе выбіраюць будучую прафесію? – «Свая зямля»

Навучэнцы аграрных класаў Лядзінскай сярэдняй школы, што ў Чэрвеньскім раёне, вызначыліся з выбарам прафесіі. Гэтаму садзейнічалі профільныя факультатывы і ўрокі працы. Большасць жадае стаць інжынерамі, аграномамі, аграхімікамі.

Праз дадатковыя заняткі ў 10 класе старшакласнікі ліквідавалі прабелы па асноўных прадметах. Дзякуючы тэматычным канферэнцыям, наведванню мясцовых сельгаспрадпрыемстваў, практычным даследаванням у выпускнікоў выяўлена цікавасць да раслінаводства, машынабудавання, аграрнай навукі.

Якія эксперыменты на прышкольным участку прыносяць добрыя вынікі? Чаго не хапае выпускнікам для замацавання ведаў? Як наладжана сувязь з профільнымі ўстановамі адукацыі? Ці абнаўляецца матэрыяльна-тэхнічная база аграрных класаў?

Падрабязнасці – ў праграме «Свая зямля» за 11 мая ў 6.25 і 23.00.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: